Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі
вучоны, тэрапеўт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Вікенцьевіч Казло́ўскі[1] (нар. 12 сакавіка 1928) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1975).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на хутары Кунцаўшчына (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1962 годзе скончыў завочную аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1973 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Да 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, з 1996 года — прафесар гэтай кафедры, з 1 верасня 2015 года — прафесар кафедры ўнутраных хвароб № 3[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка. Аўтар і сааўтар 189 публікацый і аўтар 3 навучальных дапаможнікаў[2]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[3].
Пад кіраўніцтвам І. В. Казлоўскага абаронены 6 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод публікацый:
- Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных путей и печени // Клиническая медицина. 1971, № 2.
- Поликлиническая работа терапевта [Текст] / И. В. Козловский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987.
- Болезни органов пищеварения: Диагностика, дифференциальная диагностика и лечение / И. В. Козловский. — Мн.: Беларусь, 1989.
- Современные аспекты клинической медицины: сб. науч. трудов / МЗ РБ, Витебский мед. ин-т; ред. коллегия : О.-Я. Л. Бекиш, А. А. Кирпиченко, И. В. Козловский и др. — Витебск, 1996.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- Козловский Иосиф Викентьевич (руск.) / Асабістая старонка на сайце ВДМУ
- База патэнтаў Беларусі Архівавана 22 ліпеня 2020. (руск.) (бел.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads