Іосіф Пятровіч Лакштанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Пятровіч Лакшта́наў (22 жніўня 1911, Сумы, Украіна — 11 верасня 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1970).

Хуткія факты Іосіф Пятровіч Лакштанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1936 годзе студыю тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве, у 1939 годзе — студыю Тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1952 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1960 года рэжысёр, у 1980—1985 гадах артыст Беларускай філармоніі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.

Творчасць

Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у Рускім драматычным тэатры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя[ru]» У. Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А. Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая[es]» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В. Мінко і «Вясна ў Маскве» В. Гусева (1953), «Паўторны візіт» С. Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А. Арбузава (1958).

Remove ads

Сям’я

Муж актрысы Ільзы Лакштанавай (1923 — ?).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads