Іосіф Трафімавіч Дацэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Трафімавіч Дацеэнка (15 лістапада 1916, вёска Шляхавое, Кэгічыўскі раён, Харкаўская вобласць — 28 верасня 1943) — Герой Савецкага Саюза (1943).

Хуткія факты Іосіф Трафіамвіч Дацэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1916 годзе ў сям’і селяніна. Скончыў школу ў роднай вёсцы. З цягам часу паступіў у заатэхнічнае вучылішча і працаваў на ферме ў в. Параскавея . У 1937 г. быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Камандзір роты 271-га стралковага палка 181-й стралковай дывізіі 13-й арміі Цэнтральнага фронту.

Вялікую Айчынную вайну Іосіф Дацэнка сустрэў начальнікам заставы 73-га Чырванасцяжнага пагранатрада ў Карэла-Фінскай ССР, ваяваў з гітлераўцамі на Рэбольскім кірунку. Пасля цяжкага ранення, якому папярэднічалі шмат лёгкіх, служыў начальнікам пагранзаставы «Новая» Бірабіджанскага пагранатрада.

Затым зноў быў накіраваны на фронт, вызначыўся ў многіх баях.

Байцы роты старшага лейтэнанта І. Дацэнка неаднаразова вызначаліся ў баях пад Сталінградам і на Курскай дузе, на подступах да Дзясны і Дняпра.

25 верасня 1943 г. яго падраздзяленне з дапамогай падручных сродкаў першым у дывізіі пераправілася праз р. Дняпро і захапіла плацдарм у раёне в. Бярозкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

28 верасня 1943 г. у час контратакі праціўніка І. Г Дацэнка даў каманду воінам прапусціць праз свае баявыя парадкі варожыя танкі, адсек ад іх пяхоту і знішчыў да двух узводаў фашыстаў.

У гэтым баі старшы лейтэнант Дацэнка быў смяротна паранены. За смелыя і рашучыя дзеянні, праяўленыя ў баі за дняпроўскі плацдарм, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 г. старэйшаму лейтэнанту Дацэнка Іосіфу Трафімавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны герой-пагранічнік у Чарнігаве.

Remove ads

Памяць

  • Імем Іосіфа Трафімавіча Дацэнка названая вуліца ў Чарнігаве, а таксама школа ў вёсцы Параскавея Кегічэўскага раёна Харкаўскай вобласці.
  • Помнік герою ўсталяваны ў вёсцы Ліпкаватаўка Новавадаладажскага раёна Харкаўскай вобласці.
  • Імя Іосіфа Трафімавіча Дацэнка прысвоена пагранічнай заставе Рэбольскага пагранічнага атрада (Карэлія) Паўночна-Заходняй пагранічнай акругі загадам КДБ СССР ад 28 снежня 1986 г. на падставе Пастановы Савета Міністраў Карэльскай АССР ад 26 снежня 1986 г.
Remove ads

Спасылкі

Іосіф Трафімавіч Дацэнка на сайце «Героі краіны»

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads