Іржы Коларж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іржы Коларж
Remove ads

Іржы Коларж (чэшск.: Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін — 11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.

Хуткія факты Іржы Коларж, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З’ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднання паэтаў і мастакоў «Група 42», быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з’яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з’яўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя яўляюцца вершы зборніка «Печань Праметэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.

І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмена, Э. Лі Мастэрса.

Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[9].

Remove ads

Зноскі

1. Jiri Kolár

2. Jiri KolarOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

5. Jiří Kolář // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Evidence zájmových osob StB

7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

8. RKDartists Праверана 12 лістапада 2022.

9. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads