Ірына Вільдэ

украінская пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Вільдэ
Remove ads

Ірына Вільдэ (укр.: Іри́на Ві́льде, сапраўднае імя і прозвішча — Дарына Дзмітрыеўна Макаго́н (укр.: Дарина Дмитрівна Макогон), па мужы Палатню́к; 5 мая 1907, Чарнаўцы, Аўстра-Венгрыя — 30 кастрычніка 1982, Львоў, УССР) — украінская пісьменніца. Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1965).

Хуткія факты Ірына Вільдэ, Асабістыя звесткі ...

Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 5 мая 1907 года ў Чарнаўцах ў сям’і пісьменніка Дзмітрыя Макогона, які паходзіў з Харосткава (Галіцыя), працаваў настаўнікам на Букавіне; маці была немкай. Браты: Арэст (быў членам Украінскай вайсковай арганізацыі, эміграваў у Германію), Багдан (быў ваенным дывізіі СС «Галічына», уцёк з Бродскага катла, эміграваў у ЗША).

З 1922 года вучылася ў Чарнавіцкай гімназіі. У сувязі з тым, што Чарнаўцы ў 1918 года былі акупавана Румыніяй, у 1923 годзе сям’я Макогона пераехала ў Станіслаў у Польскую Рэспубліку, дзе бацька стаў працаваць настаўнікам[3]. Дарына на ўсё жыццё захавала любоў да букавінскага краю.

У Станіславе Дарына хадзіла ў мясцовую гімназію. Пасля заканчэння вучобы на гуманітарным факультэце Львоўскага ўніверсітэта (1928—1933), працавала настаўніцай у Каламыі, а затым рэдактарам газеты «Жіноча доля» (1933—1939).

Друкавацца пачала са студэнцкіх гадоў. У 1930 годзе была апублікавана апавяданне маладой пісьменніцы «Аповесць жыцця» (пазней названае — «Паэма жыцця»). На працягу 1930—1939 гадоў Вільдэ апублікавала шэраг апавяданняў і аповесцяў з жыцця інтэлігенцыі з Заходняй Украіны, мяшчанства, навучэнскай моладзі.

У 1935 годзе — упершыню пад псеўданімам Ірына Вільдэ надрукавала аповесць «Матылькі на высокіх абцасах».

Пасля далучэння Заходняй Украіны да УССР працягвала працаваць з добра знаёмай ёй тэмай сям’і ў буржуазным грамадстве (раман «Паўналетнія дзеці», 1939).

У 1940 годзе І. Вільдэ была прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР.

На працягу 1945—1949 гадоў — спецыяльны карэспандэнт газеты «Правда Украины».

У 1947 годзе Вільдэ была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2 склікання.

З 1965 па 1966 гады ўзначальвала Львоўскую арганізацыю Саюза пісьменнікаў УССР.

Памерла 30 кастрычніка 1982 года ў Львове. Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 327. — ISBN 978-966-8955-00-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q62416080'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q116966495'></a>
  2. Руская Вікіпедыя — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q206855'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads