Ірына Мікалаеўна Міхайлава
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Мікалаеўна Міхайлава (3 ліпеня 1940, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працавала ў Белпрампраекце, Белкамунпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: вытворчы корпус завода імя Арджанікідзэ (1968); у аўтарскім калектыве: рэканструкцыя былога касцёла пад Дом кіно (1973), адміністрацыйны корпус Савета Міністраў БССР (прыбудова да Дома ўрада) па вул. Савецкай, 9 (1976; сумесна з М. Н. Ліўшыцам, С. І. Федчанкам, Новікавым) у Мінску, інтэрнат Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1980), комплексы піянерлагераў Гродзенскай і Гомельскай вобласці (1978—1983), забудова мікрараёнаў № 4 у Бабруйску і Поўнач-1 у Пінску (1979—1987).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads