Ірына Міхайлаўна Дароніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Міхайлаўна Дароніна (31 студзеня 1919, Масква) — беларуская артыстка балета.
Remove ads
Біяграфія
У 1937 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1937—1938 і 1939—1962 (з перапынкам) салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1938—1939 працавала ў Дзяржаўным ансамблі танца СССР пад кіраўніцтвам І. Майсеева.
Творчасць
Характарная танцоўшчыца, вылучалася сцэнічным тэмпераментам, акцёрскім дараваннем, мімічнай выразнасцю. Найбольш цікавымі і своеасаблівымі ў яе выкананні былі гратэскавыя партыі і народныя танцы.
У нацыянальным рэпертуары першая ўвасобіла вобразы Хмары («Князь-возера» В. Залатарова) і пані Ядвігі («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера).
Сярод іншых партый: фея Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Марцаліна («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гудула («Эсмеральда » Ц. Пуні), Другая жонка («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Бармалеіха, Варвара («Доктар Айбаліт» І. Марозава); танцы — венгерскі, іспанскі, мазурка («Лебядзінае возера»), усходні («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), цыганскі («Дон Кіхот» Л. Мінкуса); характарныя танцы ў операх «Іван Сусанін» М. Глінкі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Аіда» Дж. Вердзі і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads