Ісабель Марцінес дэ Перон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Эстэла Марцінес дэ Перон, вядомая пад імем Іcабель (ісп. María Estela Martínez de Perón; 4 лютага 1931, Ла-Рыёха, Аргенціна) — трэцяя жонка Хуана Перона, прэзідэнта Аргенціны, і першая жанчына-прэзідэнт Аргенціны ў 1974—1976 гадах. Першая ў свеце жанчына-прэзідэнт.
Remove ads
Першая лэдзі
З будучым мужам пазнаёмілася ў Панаме, дзе працавала танцоўшчыцай ў начным клубе. Разам з Перонам пераехала ў Іспанію ў 1960 годзе. Пад ціскам царквы Перон быў вымушаны ажаніцца на ёй (хоць Ісабель была маладзейшай за яго на 35 гадоў).
Калі Перон пачаў вяртацца ў палітыку, Ісабель нярэдка ездзіла па яго даручэннях ў розныя краіны Паўднёвай Амерыкі і ў Іспанію. У гэты час з ёй пазнаёміўся філосаф-містык Хасэ Лопес Рэга, які да адхілення ад улады аказваў на яе вялікі ўплыў. Пад ціскам сваёй жонкі Перон прызначыў Лопеса сваім асабістым сакратаром, пазней той стаў міністрам. Пасля Хасэ Лопес Рэга стаў лідарам аргенцінскіх «эскадронаў смерці» — праварадыкальнай антыкамуністычнага аргенцінскага альянсу.
У адрозненне ад ранейшай жонкі Перона, Евы (Эвіты) Перон, якую яна нагадвала знешне, Ісабель была досыць слабавольнай і не грала актыўнай ролі ў палітыцы.
Remove ads
Зноскі
- Isabel Peron // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- María Estela Perón // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads