Ісай Шур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісай Шур
Remove ads

Ісай Шур (ням.: Issai Schur; 29 снежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2], Магілёў, Магілёўская губерня, Расійская імперыя10 студзеня 1941(1941-01-10)[1], Яфа, Брытанскі мандат у Палесціне[4]) — нямецкі і ізраільскі матэматык. Адзін са стваральнікаў тэорыі выяўленняў груп, заснавальнік навуковай школы. Член Прускай АН (1922—38).

Хуткія факты Ісай Шур, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з беларускіх яўрэяў. Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландау. Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1901). Вучань Г. Фрабеніуса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта 1910, пасля пераезду ў Бон прафесар Бонскага ўніверсітэта (1919). Замежны член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).

Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым не менш, як яўрэй быў выгнаны з універсітэта (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палесціну ў 1939. Выкладаў у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаўся тэорыяй груп, стварыў навуковыя працы па рыманавых мнагастайнасцях, тэорыі лікаў і функцый. Сфармуляваў лему аб сплятаючым аператары для канечнамерных непрыводных выяўленняў груп і алгебраў («лема Шура[en]», 1906). Даказаў тэарэмы аб унітарнай трыянгулярызацыі матрыц (1910), прасторах пастаяннай крывізны, існаванні камутатыўнай падалгебры поўнай матрычнай алгебры і інш., якія названы яго імем (тэарэмы Шура).

Remove ads

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. JewishGen — 1987.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q820610'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads