Ісак Фінкель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісак Фінкель (1907 — ?) — беларускі педагог, краязнаўца, пісаў на ідышы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ракаве ў шматдзетнай сям’і мясніка і рабіна Гірша-Шлоймы, брат Уры Фінкеля.
Вучыўся ў настаўнікаў, у ешывах Ракава, Баранавічаў, Вільні, экстэрнам скончыў гімназію. У1927-1931 вучыўся ў польска-іўрыцкай настаўніцкай семінарыі Ш. Чарна ў Вільні. Жыў у родным горадзе, працаваў настаўнікам у польскай гімназіі. Узначаліў бібліятэку, тэатральны гурток, арганізаваў сацыяльную дапамогу. Выдаў невялікі зборнічак вершаў «Настроі» (з Н. Капланам). Атрымаў узнагароду Цэнтральнага адукацыйнага камітэта за навуковую працу аб Ракаве. Друкаваўся ў газетах Варшавы (Хайнт, Момэнт, Бафраюнг, Арбэтэр цайтунг, Гацфіра, Галім, Едзіес фун арбэтндзікн эрэц-ізроіл) і Вільні (Тог, Цайт, Радыё, Га-ацід). Псеўданімы: І. Ф., Ф. Бэн-Ціен-Шлоймэ, Бэн Авігайл, Раковэр.
Загінуў ад рук нацыстаў.
Remove ads
Літаратура
- Штымунген (שטימונגען) — Вільня: Ф. Гарбер, 1930 — 13 ст.
- Лейзер Ран. 25 ёр юнг-вільнэ, Нью-Ёрк 1955.
- Лейзер Ран. Фінкель Ісак // Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Валожынск. р-на / Укл. Я. Я. Янушкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads