Іфігенія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іфігенія
Remove ads

Іфіге́нія (стар.-грэч.: Ἰφιγένεια, літаральна «моцная з нараджэння») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка мікенскага валадара Агамемнана і Клітэмнестры.

Хуткія факты Іфігенія, Міфалогія ...
Remove ads

Міф

Згодна з паданнямі, Агамемнан выклікаў незадаволенасць багіні Артэміды, калі забіў яе аленя. Падчас арганізацыі марской экспедыцыі супраць Троі яна спыніла ўсе вятры, і грэчаскі флот не мог пакінуць порт у Аўлідзе. Аргаскі прадракальнік Калхас паведаміў валадару Мікен, што багіня злітуецца, калі ён прынясе ў ахвяру сваю родную дачку Іфігенію. Агамемнан спачатку вагаўся, але потым вырашыў паслухаць прадракальніка.

Іфігенія разам з Клітэмнестрай былі запрошаны ў Аўліду нібы для заключэння шлюбу з Ахілам. Ахвярапрынашэнне гатавалася патаемна. Пра планы Агамемнана ведалі толькі Адысей і Дыямед. Паводле «Кіпрый» у пераказе Прокла, ахвярапрынашэнне скончылася тым, што Артэміда выратавала дзяўчыну і падкінула на алтар казла. Пазнейшыя аўтары паведамлялі, што Іфігенія была перанесена ў Таўрыю або на Белы востраў. Гесіёд казаў, што яна дасталася багіні Гекаце. У трагедыі Эўрыпіда забойства Іфігеніі Агамемнанам стала прычынай замаху на мужа з боку Клітэмнестры.

Ужо ў класічны перыяд, калі чалавечыя ахвярапрынашэнні былі забаронены, вобраз Іфігеніі атаясняўся з нявіннай ахвярай.

Remove ads

У культуры

Клітэмнестра з’яўляецца гераіняй літаратурных, музычных і мастацкіх твораў Стасіна, Эўрыпіда, Прокла, Жана Расіна, Бальдасарэ Галупі, Жана-Антуана Гудона, Ёгана Вольфганга фон Гётэ, Вітаўта Чаропкі і інш.

У астраноміі

Імя Іфігеніі было дадзена астэроіду (112) Іфігенія.

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads