Іцхак-Мордка Пейсахзон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іцхак Мордка Пейсахзон (13 ліпеня 1876(1876-07-13), Шклоў, Магілёўская губерня15 чэрвеня 1943(1943-06-15), Бэндзінскае гета[d]) — яўрэйскі рэвалюцыянер, публіцыст, дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Іцхак-Мордка Пейсахзон, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Шклове, бацьку звалі Юда, продкам Іцхака быў вядомы хасідскі цадзік Бал-Хатанія, Шнеер Залман з Лядоў. У дзяцінстве жыў у Варшаве, дзе бацька быў рабінам. Ужо ў 16 гадоў захапіўся ідэямі народніцтва, потым сваяк М. Шнеерсон з сям’і цадзіка пазнаёміў яго з гуртком марксістаў. Удзельнічаў у гектаграфічным выданні яўрэйскіх улётак да дня 1 Мая, сабраў некалькі рабочых гурткоў самаасветы, якія пазней уліліся ў Бунд з яго заснавання, з 1897 года. Быў на з’ездзе ў Лодзі, неаднаразова яго арыштоўвалі. У 1902 годзе сасланы на 7 гадоў у Сібір, але здолеў уцекчы ў Берлін. Жыў у Лондане, з 1903 года ў Жэневе, дзейнічаў у міжнароднай замежнай камісіі Бунда. З 1905 года — у Пінску і Вільні, а пасля смерці першай жонкі разам з сынам пасяліўся ў польскім Бэндзіне (1909).

У міжваенны час быў сакратаром яўрэйскай гміны ў Бэндзіне, з 12 лютага 1917 і на працягу 1919—1925 гадоў засядаў у гарадской радзе. Быў уплывовым правадыром сацыялістаў у Дамброўскім вугальным басейне — у 1917 годзе кааптаваны ў цэнтральны камітэт Бунда ў Польшчы, таксама ён заснавальнік і з 1923 кіраўнік гарадскога аддзела Бунда, у 1927 годзе ператворанага ў раённы аддзел. Выступаў у розных гарадах. Пад псеўданімам «Алтэ бакантэр», што значыць «стары знаёмы», апублікаваў каштоўныя мемуары (у газетах «Дэр ідышэр арбэтэр», «Лэбнс-фрагн», «Ройтэ пінкэс» і інш.), пісаў артыкулы і допісы.

У час Другой сусветнай вайны дзейнічаў у падполлі. Яго забілі падчас дэпартацыі яўрэяў з бэндзінскага гета. У апошнія хвіліны ён заклікаў не падпарадкоўвацца катам. Месца яго гібелі сёння знаходзіцца на вуліцы Kościuszki 10.

З другой жонкай Басяй гадаваў трох дачок, іх звалі Леакадзія-Лея, Эдзя, Ірка, яны таксама былі ў падполлі.

Remove ads

Літаратура

  • John Mill, in Unzer tsayt (New York) (December 1943); Y. Hart, in Der veker (New York) (January 15, 1946); Shmuel Niger, Kidesh hashem (Sanctification of the name) (New York, 1947), pp. 349-50; Sh. Mendelson, Mayn lebn un shafn (My life and work) (New York, 1949), pp. 388-89; Y. Sh. Herts, Doyres bundistn (Generations of Bundists), vol. 1 (New York: Unzer tsayt, 1956), pp. 262-69; M. Hampel, Pinkas bendin (Tel Aviv, 1959), p. 177; Di geshikhte fun bund (The history of the Bund) (New York, 1960), vol. 1, pp. 79-80, 131, 262, 363-64, vol. 2 (1962), pp. 343, 396, 439, vol. 3 (1966), pp. 314, 316.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads