Іосіф Абрамавіч Ражба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Абрамавіч Ражба́ (14 снежня 1907, Дніпро, Украіна — 15 верасня 1995) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).
Remove ads
Біяграфія
Пасля сканчэння студыі Маскоўскага трама працаваў у Маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола. У Вялікую Айчынную вайну ў рускай трупе Чувашскага тэатра драмы. З 1944 года ў Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
Выканаўца пераважна характарных роляў. Найбольш ярка рысы творчай індывідуальнасці выявіліся ў вобразах нацыянальнай драматургіі: Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А. Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А. Петрашкевіча). Стварыў каларытныя вобразы і ў класічнай, сучаснай і замежнай драматургіі: Шалы («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Андрэй Жаркоў («З вечара да поўдня» В. Розава), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі », «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя » М. Горкага), Сілан і Бяссудны («Гарачае сэрца », «На бойкім месцы » А. Астроўскага), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Казарын («Маскарад » М. Лермантава), Яга і Глостэр («Атэла » і «Кароль Лір» У. Шэкспіра), Паўлет («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Харнблаўэр («Мёртвая хватка» Дж. Голсуарсі) і інш.
Выступаў у радыёспектаклях.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads