Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч

беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч
Remove ads

Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 2 лютага 1938, Арэнбург, НКУС) — беларускі мовазнавец.

Хуткія факты Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лютым 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жніўні 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лютага 1924 у БДУ на кафедры гісторыі беларускай мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 19291930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія. У верасні 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ўніверсітэце, з 1931 — у педінстытуце.

У 1934 годзе быў арыштаваны мясцовым прадстаўніцтвам ДПУ, знаходзіўся пад вартай на працягу 3–х месяцаў, але адпушчаны без прад’яўлення абвінавачванняў. Хутка пераехаў у Арэнбург, жыў па адрасе: вул. Савецкая, 21. З верасня 1934 года прыступіў да працы ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры рускай мовы і літаратуры. 17 верасня 1937 года арыштаваны органамі НКУС па Арэнбургскай вобласці, беспадстаўна абвінавачаны ва ўдзеле ў «контрэвалюцыйнай, тэрарыстычнай і дыверсійна–шкодніцкай арганізацыі». Уключаны ў спіс асоб, якія падлягаюць рэпрэсіям па 1–й катэгорыі[1]. 2 лютага 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу, які неадкладна быў выкананы.

Remove ads

Творы

  • Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выданне, 1994);
  • Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, № 6-7. С. 98—127;
  • Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926. С. 262—283;
  • Форма «прошлага ў будучым» (буду-лъ) у мове дакументаў «Літоўскай метрыкі» // Працы БДУ. 1927. Т. 16;
  • Ещё к вопросу о «ляшских» чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. S. 500—523.
Remove ads

Памяць

21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся круглы стол «І. В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.», прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры[2].

Зноскі

  1. РГАСПИ, ф.17, оп.171, дело 413, лист 304. Список от 22 декабря 1937г. (Оренбургская область) - 1-я категория.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads