Іван Васільевіч Гутараў

літаратуразнавец, фалькларыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Васільевіч Гутараў (нар. 15 красавіка 1906, в. Ваўкаўцы, Ходасаўскі сельсавет, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 1967, Мінск) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст. Член-карэспандэнт Акадэміі Навук БССР (1953), доктар філалагічных навук (1949), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Іван Васільевіч Гутараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1906 года ў вёсцы Ваўкаўцы (зараз у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Скончыў у 1928 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ.

У 1938—1939 гадах Іван Васільевіч Гутараў навучаўся ў аспірантуры Маскоўскага інстытута філасофіі і літаратуры. У 1939 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэтычнае майстэрства Уладзіміра Маякоўскага».

У перадваенныя гады Іван Васільевіч Гутараў працаваў у Акадэміі навук БССР. Перад вучоным адкрыліся больш шырокія гарызонты навуковай дзейнасці. У 1939—1941 гадах ён займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у партызанскім руху. У 1941—1943 гадах ён быў камісарам партызанскага атрада імя Шчорса, які дзейнічаў на Браншчыне.

У 1945—1947 гадах — сакратар партыйнага бюро Саюза пісьменнікаў СССР. У 1947 г. скончыў дактарантуру пры Інстытуце сусветнай літаратуры. Працаваў у ЦК КПБ загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва Ўпраўлення прапаганды і агітацыі, а пасля рэарганізацыі намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. У гэты перыяд ён прызначаны дацэнтам, а потым прафесарам Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (1946—1954 гг.) i загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (1947—1957 гг.).

У 1957—1967 гадах — загадчык сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1953), доктар філалагічных навук(1949), прафесар(1949). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1946 года.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Памёр 8 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны паводле запавету на тэрыторыі былой Леменскай школы Чэрыкаўскага раёна[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У друку выступаў з 1930 г. Літаратурна-навуковую дзейнасць пачаў у 1932 г., выдаўшы ў Магілёве працу «Бальшавізм і літаратуразнаўства». Аўтар даследаванняў «К. Маркс і Ф. Энгельс аб сутнасці і спецыфіцы мастацкай літаратуры» (Магілёў, 1933), «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» (1949), «Паэтычнае майстэрства В. В. Маякоўскага» (Масква, 1950), «Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры»(1950), «Увядзенне у літаратуразнаўства»(1954), «Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна»(1957), «Пытанні літаратуразнаўства»(метадычны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў, 1958), «Асновы савецкага літаратуразнаўства»(1967). Вывучаў пытанні марксісцка-ленінскай эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рускай і беларускай літаратуры. Унёс велізарны ўклад у станаўленне гісторыі і тэорыі эстэтыкі як самастойнага навуковага напрамка на тэрыторыі Беларусі. У 1940—1960-я гады займаўся праблемамі беларускай фалькларыстыкі. Склаў хрэстаматыю «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (1959, сумесна з С. І. Васіленкам), зборнікі «Беларускі эпас» (1959, сумесна з П. Ф. Глебкам), зборнік «Сучасны беларускі фальклор» (1963). І. Гутараў з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац (у тым ліку 5 манаграфій і 7 брашур).

Remove ads

Асноўныя працы

  • Барацьба і творчасць народных мсціўцаў. — Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1949.
  • Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры. — Мн.: Выд-ва Акад. навук БССР, 1950.
  • Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна. — Мн.: Выд-ва БДУ, 1957.
  • Асновы савецкага літаратуразнаўства. 3 выд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1967.
  • Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967 (у сааўт.).

Узнагароды

І. Гутараў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1942), ордэнам Леніна (1943), медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1943).

Літаратура

  • Рэспубліка Беларусь : энцыклапедыя. [В 7 т.]. Т. 3. — Мінск, 2006.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. ― Мінск, 2006.
  • Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1966. № 2.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭн, 1993.
  • Гу́тараў Іван васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 257. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads