Іаахім Мюрат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаахім Мюрат
Remove ads

Іаахім Мюрат (фр.: Joachim Murat, правільнае вымаўленне Жаашэн Мюра; 25 сакавіка 1767 — 13 кастрычніка 1815) — напалеонаўскі маршал, вялікі герцаг Берга ў 1806—1808 гадах, кароль Неапалітанскага каралеўства ў 1808—1815 гадах.

Хуткія факты Іаахім Мюрат, Імя пры нараджэнні ...

Быў жанаты з сястрой Напалеона Караліне Банапарт. За баявыя поспехі і выдатную адвагу Напалеон узнагародзіў Мюрата у 1808 годзе неапалітанскай каронай. У снежні 1812 Мюрат быў пакінуты Напалеонам галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Германіі, але самавольна пакінуў пасаду ў пачатку 1813 года.

Thumb
Рыхард Кнётэль. Маршал Мюрат у 1813 годзе

У кампаніі 1813 Мюрат прыняў удзел у шэрагу бітваў як маршал Напалеона, пасля разгрому ў бітве пад Лейпцыгам вярнуўся ў сваё каралеўства на поўдзень Італіі, а затым у студзені 1814 перайшоў на бок праціўнікаў Напалеона. Падчас трыумфальнага вяртання Напалеона да ўлады ў 1815 годзе Мюрат хацеў вярнуцца да Напалеона ў якасці саюзніка, але імператар адмовіўся ад яго паслуг. Гэтая спроба каштавала Мюрату кароны. Увосень 1815 ён паспрабаваў сілай вярнуць сабе Неапалітанскае каралеўства, быў арыштаваны ўладамі Неапалю і расстраляны.

Remove ads

Зноскі

1. Joachim Muratministère de la Culture.

2. Joachim Murat // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Joachim Murat / Assemblée nationale

4. Мюрат Иоахим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads