Караліна Банапарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Караліна Банапарт
Remove ads

Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.

Хуткія факты Караліна Банапарт, Каралева-кансорт Неапаля ...
Remove ads

Біяграфія

У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.

Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.

З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.

Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.

Remove ads

Нашчадкі

• Напалеон-Ахіл Мюрат (1801—1847);
• Летыцыя Ёзэф Мюрат (1802—1859);
• Напалеон Люсьен Мюрат (1803—1878);
• Луіза Жулі Мюрат (1805—1889).

Гл. таксама

• Род Мюратаў

Зноскі

1. Caroline Bonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Maria Annunziata Carolina Bonaparte // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads