Іосіф Пятровіч Лакштанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Пятровіч Лакшта́наў (22 жніўня 1911, Сумы, Украіна — 11 верасня 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1970).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1936 годзе студыю тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве, у 1939 годзе — студыю Тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1952 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1960 года рэжысёр, у 1980—1985 гадах артыст Беларускай філармоніі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.
Творчасць
Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у Рускім драматычным тэатры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А. Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В. Мінко і «Вясна ў Маскве» В. Гусева (1953), «Паўторны візіт» С. Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А. Арбузава (1958).
Remove ads
Сям’я
Муж актрысы Ільзы Лакштанавай (1923 — ?).
Літаратура
- Герштэйн Г. Р. Лакштанаў Іосіф Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads