Іван Пятровіч Раткоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Пятровіч Раткоў (23 верасня 1915, в. Свярдлова[ru], цяпер Канакоўскі раён, Цвярская вобласць — 5 кастрычніка 1985) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Іван Пятровіч Раткоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Працаваў у Сібтранспраекце, кіраўніком групы архітэктараў у Белдарпраекце, начальнікам Полацкага абласнога аддзела будаўніцтва і архітэктуры, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, з 1969 па 1975 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года.

Творчасць

Аўтар праектаў аднаўлення і рэканструкцыі дэпо, складаў, вакзалаў, воданапорных веж на Беларускай чыгунцы (19441948), дамоў адпачынку, прафтэхвучылішчаў (1956-69), 9-павярховага шматсекцыйнага і аднасекцыйных жылых дамоў з убудавана-прыбудаванымі гандлёвымі памяшканнямі (1975) у Салігорску, інтэр’ераў Палаца культуры ў Светлагорску і іншых гарадах рэспублікі.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads