Іван Аляксеевіч Чарота

літаратуразнавец, крытык, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Аляксеевіч Чарота
Remove ads

Іван Аляксеевіч Чарота (16 верасня 1952(1952-09-16), Лышчыкі, Брэсцкая вобласць7 лістапада 2024(2024-11-07)) — беларускі славіст, перакладчык, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ.[1]

Хуткія факты Іван Аляксеевіч Чарота, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 верасня 1952 года ў в. Лышчыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

З 1969 па 1974 год вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння яго працаваў тры гады настаўнікам у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе прыняты на працу ў Белдзяржуніверсітэт, дзе займаў, адпаведна, пасады выкладчыка — старшага выкладчыка, дацэнта, а затым, прайшоўшы ў 1991—1994 гадах навучанне ў дактарантуры, стаў загадваць новастворанай кафедрай славістыкі (славянскіх літаратур). Кандыдацкую дысертацыю «Творчасць М. А. Шолахава і літаратурны працэс Югаславіі (1956—1986)» абараніў у ЛДПІ (Ленінград, 1986), доктарскую — «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» у БДУ (Мінск, 1998).

Перакладаў з сербскай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай і рускай на сербскую. Заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя».[2]

Памёр 7 лістапада 2024 года[3].

Remove ads

Навуковыя працы і кнігі

Свае навуковыя інтарэсы І. А. Чарота засяродзіў на літаратурах і культурах славянскіх народаў. Даследуючы іх генетычныя, тыпалагічныя і кантактныя ўзаемадзеянні, ён сцвердзіўся як вядучы югаславіст Беларусі, аўтарытэтны спецыяліст у галіне параўнальнага літаратуразнаўства і культуразнаўства, аўтар каля 600 навуковых прац, сярод якіх кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (Мінск, 1988 — у сааўтарстве), «Пошук спрадвечнай існасці: Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння» (Мінск, 1995), «Сербская Праваслаўная Царква» (Мінск, 1998), «Беларуская мова і Царква» (Мінск, 2000), «Косовская битва продолжается» (Мінск, 2000), «Антологиjа белоруске поезиjе», (Београд: 1993; 2-е выданне — 2012), «Югаславянскія казкі» (Мінск, 1999), «Антологиjа лирике источних Словена» (Београд, 2000), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (Мінск, 2001), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы» (Мінск, 2002), «Слово и Дух. Антология русской духовной поезии ХХ -ХХ вв.» (Минск, 2003, 2005, 2010), «Ні на небе, ні на зямлі. Казкі славянскіх народаў» (2013), «Српска књижевност. Антологија текстова. Књ.І -V» (Мінск, 2002—2007 — на сербскай мове), «Тэорыя і практыка мастацкага перакладу» (Мінск, 2012), «Испод крила роде. Антологиjа савремене белоруске поезиjе» (Подгорица, 2014), «Беларусы пра Сербію-Югаславію» (Мінск, 2015, « Белорусија и Србија: Трагом узајамног упознавања и деловања»(Шабац, 2016).[4]

Remove ads

Навукова-метадычная сфера

Прафесар І. А. Чарота з’яўляўся членам рэдкалегій 11 перыядычных выданняў (6 замежных), навуковым кансультантам Беларускай энцыклапедыі; сакратаром Біблійнай камісіі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы і выканаўчым рэдактарам часопіса «Праваслаўе».[5] У навукова-метадычнай сферы плён яго складаюць такія дапаможнікі, як «Советская литература в связях и взаимодействиях: Начала сравнительного и системного анализа» (Мінск, 1989), «Мастацкі пераклад на беларускую мову : Асновы тэорыі і практычныя рэкамендацыі» (Мінск, 1997), «Югаславянскія літаратуры і культуры» (Мінск, 1999 — у сааўтарстве), Праграма «Гісторыя славянскіх літаратур» (2000), «Гісторыя сербскай літаратуры. Практыкум» (2007).[6]

Погляды

У 2015 годзе Чарота выступіў з артыкулам «Рэальнае супраць ідэальнага» на старонках расійскага шавіністычнага часопіса «Наш современник». На ягоную думку, «нарожны камень нацыянальнай сутнасці беларуса — рускасць». Чарота абураўся тым, што «сіламі публіцыстаў, ідэолагаў-прапагандыстаў, нядобрасумленных гісторыкаў у нас пудзілам зроблена „русіфікацыя“ 1860-х гадоў і нацыянальная палітыка савецкага перыяду», але мала гаворыцца пра паланізацыю.

" Цяпер ужо русафобія трывала ўкаранілася ў свядомасці практычна ўсіх беларусаў, маладзейшых за 30 гадоў. Іх, можна сказаць, пераканалі, што быць беларусам азначае паслядоўна і катэгарычна дэманстраваць сваю асаблівасць і адасобленасць ад рускага народа, рускай гісторыі і культуры, недатычнасць да яе традыцый і духоўных каштоўнасцяў, вылучаць і абсалютызаваць адрозненні ў асноўных этнакультурных прыкметах, асаблівасцях нацыянальнага характару і г.д. "

Падтрымліваў і распаўсюджваў маргінальную антынавуковую тэорыю «малдаўскага перыяду» ў жыцці беларускага першадрукарам Францыска Скарыны на падставе фальшывых наіўных малюнкаў, прадстаўленых выхадцам Малдовы Юрыем Івановым[7].

Remove ads

Перакладчыцкая праца

Член Саюзаў пісьменнікаў СССР (адпаведна, Саюза пісьменнікаў Беларусі), а таксама Расіі і Сербіі; актыўна выступаў у друку як літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст. Больш за дваццаць пяць гадоў узначальваў бюро секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў Саюза пісьменнікаў Беларусі, займаецца перакладам з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай і рускай на сербскую. Яго наробак — больш за 1200 друкаваных перакладаў, у тым ліку звыш 70 кніжных выданняў, сярод якіх творы наступных аўтараў: Патрыярх Сербскі Павел, Нікалай Веліміравіч, Юсцін Попавіч, Марка С. Маркавіч, Фадзей Штрбулавіч, Іва Андрыч, Браніслаў Нушыч, Радэ Драінац, Добрыца Чосіч, Нэвена Вітошавіч Чэкліч, Зоран Гаўрылавіч, Міра Радоевіч і Любадраг Дзіміч, Момір Лазіч, Драган Лакічавіч, Драгаслаў Міхаілавіч, Гроздана Олуіч, Горан Петравіч, Ліляна Хаб’янавіч-Джуравіч, Бена Зупанчыч, Прэжыхаў Воранц, Ёсіп Юрчыч, Драга Янчар і інш. Заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя», у якой ужо выйшла больш за чатыры дзесяткі кніг. Перакладзены І. А. Чаротам зборнік «Мовы ўсяго жывога: Сербскія народныя казкі» (Мінск, 2007) прызнаны найлепшай кнігай Беларусі ў галіне перакладу на 2008 год і адзначаны Нацыянальнай прэміяй.[8]

Remove ads

Узнагароды

  • Міжнародная прэмія імя К. Астрожскага (Польшча, 1999);
  • прэмія Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000);
  • прэмія часопіса «Збиља /Reality» (СРЮ, Бялград, 2000, 2006);
  • ордэн Прападобнага Сергія Раданежскага ІІІ ступені (РПЦ, 2002);
  • памятны медаль Саюза славацкіх пісьменнікаў (2003);
  • прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2003);
  • ордэн Святога Савы III ступені (СПЦ, 2004);
  • міжнародная прэмія імя Ф. М. Дастаеўскага (Сербія, 2007);
  • залаты знак Культурна-асветнага таварыства Сербіі (2008);
  • сусветная праваслаўная літаратурная прэмія «Багародзіца Трохручыца» (сербскі Фонд імя Іванкі Мілошавіч — Чыкага, ЗША, 2011);
  • ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага ІІ ступені (БПЦ, 2012);
  • міжнародная літаратурная прэмія імя Радэ Драінца (Сербія, 2014);
  • міжнародная прэмія Фонда Карычаў (Сербія, 2014);
  • сярэбраны медаль «За заслугі» (Сербія, 2014);
  • медаль Аляксандра Пушкіна (РФ, 2015);
  • грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[9];
  • прэмія Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2019)[10].
Remove ads

Зноскі

  1. Умер профессор Иван Чарота. Праверана 7 лістапада 2024.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 22 лістапада 2018.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 22 лістапада 2018.
  4. Свидетельство № 5-02/114 от 15 ноября 2017 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 18 лістапада 2020.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021. Праверана 16 студзеня 2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads