Абрам Аншэлавіч Маневіч

мастак яўрэйскага паходжання (1881—1942) From Wikipedia, the free encyclopedia

Абрам Аншэлавіч Маневіч
Remove ads

Абрам Аншэлавіч Маневіч (англ.: Abraham Manievich; 25 лістапада 1881(1881-11-25)[1], Мсціслаў, Магілёўская губерня30 чэрвеня 1942(1942-06-30)[2][1], Бронкс, штат Нью-Ёрк[3]) — беларускі, украінскі і амерыканскі мастак яўрэйскага паходжання.

Хуткія факты Абрам Аншэлавіч Маневіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучоба і ранняя творчасць

Thumb
«Мой родны дом». 1906.

Нарадзіўся, вучыўся і пачаў працаваць у Мсціславе на Беларусі, рос у патрыярхальнай яўрэйскай сям’і. У 20-гадовым узросце Маневіч прыязджае ў Кіеў дзеля атрымання мастацкай адукацыі. Спачатку працуе на фабрыцы ложкаў — распісвае спінкі гатовых вырабаў пейзажамі і кветкамі.

З верасня 1901 года па май 1905 года вучыцца ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, якое акурат адкрылася ў верасні 1901 года. Пасля сканчэння паступіў у Акадэмію мастацтваў у Мюнхене, якую і скончыў у 1907 годзе. Першыя свае працы ён пісаў у духу мюнхенска-венскага мадэрнізму. А ў 1913 годзе Маневіч меў вельмі паспяховую персанальную выстаўку ў галерэі Дзюрана Руэля ў Парыжы. Затым захапіўся кубізмам, пасля прыйшоў да ўласнага стылю. Вядомы кубафутурыст Давід Бурлюк называў яго «магам і чарадзеем фарбаў». Штогод прыязджаў у родны Мсціслаў, пісаў тут багата эцюдаў, рабіў эскізы.

Абрам Маневіч піша найбольш прыроду. Трансфармуючы здабыткі імпрэсіянізму ў галіне пленэру, мастак піша свае самыя паэтычныя пейзажы. Адзін з самых знакамітых з іх — «Сімфонія вясны». У 1916 годзе ў Петраградзе, а потым — у Маскве, з вялікім інтарэсам публікі прайшлі выстаўкі твораў Маневіча. Жывучы ў Маскве, мастак піша пейзажы гораду — яго ваколіцы, фабрычныя кварталы.

Далёкі ад палітыкі, Маневіч спакойна сустрэў рэвалюцыйны час. Пад канец 1917 года яго абіраюць прафесарам пейзажнага жывапісу толькі створанай Украінскай акадэміі мастацтваў. Але ў 1919 годзе ў Трыполлі (вёска за 40 км ад Кіева) загінуў яго 17-гадовы сын Барыс — актыўны камсамолец.

Амерыканскі перыяд

Thumb
Бронкс, 1924. Гістарычнае таварыства Нью-Ёрка

Цяжкія перажыванні, звязаныя са стратай сына, складаныя палітычныя і эканамічныя абставіны прымушаюць Маневіча выехаць за мяжу ў 1921 ці 1922 годзе. У гэтым яму дапамаглі Анатоль Луначарскі і Максім Горкі.

Маневіч з’язджае з Менска ў Лондан, дзе экспануе свае творы. З1922 года жыве ў Нью-Ёрку. Пасяліўся ў Бронксе, дзе жыло шмат эмігрантаў. Побач з ім жыў яго даўні знаёмы Давід Бурлюк. Амерыка дала новы імпульс творчасці мастака. Мянялася пластыка яго жывапіснай мовы, Маневіч пераацаніў сваю мастацкую дзейнасць, але нязменнай заставалася тэматыка яго пейзажаў — «пясняр правінцыі», ён малюе аднапавярховую Амерыку і Канаду.

У ЗША Маневіч стаў даволі знакамітым аўтарам. Штогод у вялікіх гарадах праходзілі выстаўкі яго твораў, а палотны набывалі музеі і прыватныя калекцыянеры. Да ліку людзей, якім падабаліся яго творы, належаў Альберт Эйнштэйн, які ў запісцы ўжо смяротна хвораму мастаку пісаў: «Мы абодва служым зоркам — вы, як мастак, я — як навуковец».

Памёр у 1942 годзе.

Remove ads

Памяць

У 1972 годзе ў Кіеў прыехала дачка мастака — Люся Маневіч. Выконваючы апошнюю волю майстра, яна праз 30 гадоў пасля смерці бацькі прывезла ў Музей украінскага мастацтва 48 яго мастацкіх палотнаў. Тады ж адбылася і выстаўка твораў Маневіча, але ў іншым музеі — Кіеўскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтва.

Украінскі паэт Васіль Стус прысвяціў пейзажу «Сімфонія вясны» верш:

Життя симфонія, «Симфонія весни»
І сатанинський, зойками Маневич.
Єврей по горло і по горло — невір
По горло маячний і мудрий сніг
Пелюсточками пальцями, руками,
Як жалами співучими до віт
Березових, хистких, бузково-тканих
В його лірично-фосфоричний світ…

Творчая спадчына Маневіча належыць некалькім культурам: беларускай, яўрэйскай, украінскай, амерыканскай.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads