Васіль Стус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Стус (укр.: Василь Стус; 6 студзеня 1938, Рахніўка, Гайсынскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 4 верасня 1985, выпраўленчая калонія каля сяла Кучына, Пермская вобласць, РСФСР) — украінскі паэт, перакладчык, празаік, літаратуразнаўца, праваабаронца. Адзін з самых актыўных прадстаўнікоў украінскага культурнага руху шасцідзясятнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі (1990), Герой Украіны (2005, пасмяротна).
За ўласныя перакананні аб неабходнасці захавання і развіцця ўкраінскай культуры Васіль Стус трапіў пад рэпрэсіі з боку савецкай улады, яго творчасць была забаронена, а ён сам быў асуджаны да працяглага знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, дзе і загінуў.
На беларускую мову вершы Стуса пераклалі Вадзім Болбас, Сяргей Законнікаў, Алесь Каско, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук, Валерый Стралко, Алесь Траяноўскі[3], Андрэй Вылінскі[4].
Remove ads
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Wassyl Semenowytsch Stus // Brockhaus Enzyklopädie
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads