Абсерваторыя Арэсіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арэсіба — астранамічная абсерваторыя, якая знаходзіцца ў Пуэрта-Рыка, за 15 км ад горада Арэсіба, на вышыні 497 м над узроўнем мора. Тэлескоп выкарыстоўваецца для даследаванняў у галіне радыёастраноміі, фізікі атмасферы і радыёлакацыйных назіранняў аб’ектаў Сонечнай сістэмы.

Хуткія факты Арыгінал назвы, Тып ...

Даследаванні праводзяцца Карнельскім універсітэтам у кааперацыі з Нацыянальным навуковым фондам, (ЗША), код абсерваторыі «251». Абсерваторыя з’яўляецца таксама Нацыянальным цэнтрам Астраноміі і Іанасферы ЗША (англ.: National Astronomy and Ionosphere Center (NAIC)[1]).

Радыётэлескоп, усталяваны ў Арэсіба, — быў адзіным з найбуйнейшых у свеце (з тых, якія выкарыстоўваюць адну апертуру); у верасні 2016 года у Кітаі быў запушчаны[2] аналагічны, большы па памеру (дыяметр 500 м) тэлескоп FAST. 1 снежня 2020 года радыётэлескоп разбурыўся ў выніку самаразбурэння апорнай канструкцыі[3].

Remove ads

Асноўныя параметры радыётэлескопа

Асаблівасці канструкцыі

Рэфлектар тэлескопа размешчаны ў натуральнай карставай варонцы і пакрыты 38 778 перфарыраванымі алюмініевымі пласцінамі (памерам прыкладна 1×2 м), укладзенымі на сетку са сталёвых тросаў. Апрамяняльнік антэны рухомы, падвешаны на 18 тросах да трох вежаў. Навядзенне тэлескопа на патрэбную кропку нябеснай сферы ажыццяўляецца шляхам перамяшчэння апрамяняльніка.

Для правядзення даследаванняў па праграме радыёлакацыйнай астраноміі ў абсерваторыі маецца перадатчык магутнасцю 0,5 МВт. З дапамогай гэтага перадатчыка 16 лістапада 1974 года было адпраўлена «Пасланне Арэсіба».

Больш інфармацыі Радыётэлескоп, Апраменьвацель ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выгляд абсерваторыі з вышыні

Будаўніцтва радыётэлескопа было пачата ў 1960 годзе. Першапачатковым прызначэннем тэлескопа было вывучэнне іанасферы Зямлі. Аўтар ідэі будаўніцтва — прафесар Карнэльскага ўніверсітэта Уільям Гордан  (англ.).

Афіцыйнае адкрыццё абсерваторыі Арэсіба адбылося 1 лістапада 1963 года.

Сярод адкрыццяў, зробленых у абсерваторыі, трэба адзначыць:

10 жніўня 2020 года люстэрка тэлескопа было пашкоджана тросам, які лопнуў і прабіў дзірку даўжынёй каля 100 футаў (30 метраў)[8].

7 лістапада 2020 года адбыўся разрыў аднаго з асноўных стальных падтрымных тросаў тэлескопа, які разбіў частку самога люстэрка. 19 лістапада Нацыянальны навуковы фонд (National Science Foundation, NSF) ЗША абвясціў аб закрыцці галоўнага тэлескопа ў абсерваторыі Арэсіба.

Remove ads

Наступствы разбурэння тэлескопа

Згодна з меркаваннем спецыялістаў, выхад са строю радыётэлескопа «Арэсіба» фактычна паклала канец пошуку пазаземных цывілізацый. Наступны па магутнасці амерыканскі радыётэлескоп у абсерваторыі «Грын-Бэнк» у Заходняй Віргініі ў пяць разоў менш адчувальны да слабых сігналаў з космасу. Адзіным раўнацэнным радыётэлескопам у свеце з’яўляецца кітайскі FAST. Але з-за вярчэння Зямлі для кругласутачнага назірання за пэўнай кропкай Сусвету, адкуль могуць паступаць сігналы, патрабуюцца два тэлескопы ў розных паўшар’ях[9].

NSF плануе вярнуць у строй другарадныя інструменты абсерваторыі, уключаючы два комплексы LIDAR, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння верхніх атмасферных і іанасферных слаёў, адзін з якіх размешчаны на ўсход ад Пуэрта-Рыка на востраве Кулебра[10][11][12].

Пакуль жа КНР прапануе скарыстацца іх новым радыётэлескопам FAST у якасці планетарнага радара (на сёння гэта адзін з самых вялікіх радыётэлескопаў у свеце з антэнай дыяметрам 500 метраў).

Remove ads

Цікавыя факты

Паверхня рэфлектара складаецца з 38778 перфарыраваных алюмініевых панэляў, кожная памерам каля 1×2 м, якія падтрымліваюцца сеткай сталёвых тросаў. Гэтая канструкцыя празрыстая для сонечных прамянёў, яна вісіць на вышыні некалькіх метраў над зямлёй, пад рэфлектар магчыма увайсці і заехаць на аўтамабілі. На зямлі пад рэфлектарам расце ценялюбная расліннасць[13].

Гл. таксама

Зноскі

  1. В Китае введён в действие крупнейший в мире радиотелескоп FAST. Радио «Свобода» (25 верасня 2016). Праверана 5 ліпеня 2016.
  2. Ураган «Мария» сломал знаменитый радиотелескоп «Аресибо». Газета.Ru (23 верасня 2017). Праверана 24 верасня 2017.
  3. Latest USRA Update on Arecibo Observatory // newsroom.usra.edu, September 22, 2017
  4. Grush, Loren. Facing collapse, the famed Arecibo Observatory will be demolished. The Verge (19 лістапада 2020). Праверана 19 лістапада 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads