Аванес Шыраз

Армянскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Аванес Шыраз
Remove ads

Аване́с Шыра́з (сапр. — Анік Карапецян; арм.: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 1914 — 14 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Аванес Шыраз, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армян. Бацька быў забіты салдатамі ў полі падчас працы. Аванес рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памочнікам шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакана[2].

Яго першы твор «Прыход вясны» быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасля чаго навеліст Атрпет даў маладому Аванесу псеўданім «Шыраз», параўнаўшы яго паэзію з ружамі персідскага горада Шыраза.

У 19371941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Арменіі»[3], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» і інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадах фірма «Мелодия» на вініле выпусціла вакальна-сімфанічны цыкл Авета Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванеса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 года ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Remove ads

Творчасць

Аванес Шыраз — класік армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю і светаўспрымання. Зборнікі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949), «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 19581964), «Помнік маці» (1968) і іншыя прысвечаны радзіме, каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[4].

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Свірка[4].

Remove ads

Памяць

Ягоным імем названыя вуліцы ў Арменіі і Іране, у Гюмры ёсць музей паэта.

Зноскі

  1. Біяграфія, Армянская энцыклапедыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2015.
  2. Шыраз Аванес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 18. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads