Авідзіяпаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Авідзіяпальmap
Remove ads

Авідзіяпаль[1] (укр.: Ові́діополь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Грузавая чыгуначная станцыя. Размешчаны на ўсходнім беразе Днястроўскага лімана.

Хуткія факты Авідзіяпаль, Краіна ...
Remove ads

Паходжанне назвы

Расійская імператрыца Кацярына II сваім указам у 1795 г. пераіменавала горад Аджыдэр у Авідзіяпаль у гонар рымскага паэта Публія Авідзія Назона. Тады лічылі, што менавіта ў гэтай мясцовасці ён знаходзіўся ў ссылцы. Паколькі Авідзій, у адрозненне ад паэтаў старэйшага пакалення Вергілія і Гарацыя, не падтрымліваў мерапрыемстваў рымскага імператара Аўгуста, і яго паэзія не была рупарам для прапаведавання ідэалогіі новага рэжыму, верагодна, таму ён і быў адпраўлены ў ссылку.

Remove ads

Гісторыя

Населены пункт паўстаў каля 1750-х гг. і ўпершыню згаданы ў дакументах у 1756 г. Меў назвы Хаджыдэр, Хаджы-Дэрэ, Аджыдэр. Быў стацыянарным аулам аднаго з буджацкіх родаў, які жыў у Бесарабіі і пасвіў статкі авечак на левым беразе Днястра. У гады руска-турэцкай вайны 1768—1774 гг. паселішча разбурана 11 ліпеня 1770 г. запарожскімі казакамі. У 1784 г. гэта татарскае мястэчка і порт, дзе жылі таксама армяне і малдаване. Па заканчэнні руска-турэцкай вайны 1787—1791 гг. каля былога паселішча Хаджыдэр была закладзена невялікая земляная крэпасць і верф. Будаваў крэпасць інжынер-капітан Е. Х. Фэрстэр пад кіраўніцтвам і па праекце інжынера-палкоўніка Франца дэ Валана. Аджыдэрская разам з Сярэдняй (Ціраспальскай) і Хаджыбейскай крэпасцямі стала фарпостам на новай мяжы Расійскай імперыі з Асманскай імперыяй, а таксама прамежкавым складам грузаў, якія паступалі Днястром у Адэсу. Днём нараджэння пасёлка лічыцца 15 чэрвеня 1793 г. — дата залажэння крэпасці.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads