Агара (фільм)
фільм Алехандра Аменабара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.
Remove ads
Сюжэт
Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.
У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.
Remove ads
У ролях
- Рэйчэл Вайс — Гіпація, англ.: Hypatia
- Макс Мінгела — Давус, англ.: Davus
- Оскар Айзек — Арэст, англ.: Orestes
- Ашраф Бархам — Амоній, англ.: Ammonius
- Майкл Лансдэйл — Тэон, англ.: Theon
- Руперт Эванс — Сінезій, англ.: Synesius
- Рычард Дэрдэн — Алімпій, англ.: Olympius
- Самі Самір — біскуп Кірыл, англ.: Cyril
Узнагароды
- 2009 — 7 прэмій «Гоя»: найлепшы арыгінальны сцэнарый (Алехандра Аменабар, Матэа Хіль), кіраўніцтва вытворчасцю (Хасэ Луіс Эскалар), аператарская праца (Хаві Хіменес), праца мастака (Гай Дыяс), касцюмы (Габрыэла Пескучы), грым і прычоскі (Ян Сьюэл, Сюзанна Стокс-Мантан), спецыяльныя эфекты (Крыс Рэйнальдс, Фелікс Бержэ)
- 2009 — 6 намінацый на прэмію «Гоя»: найлепшы фільм, рэжысёр (Алехандра Аменабар), арыгінальная музыка (Дарыа Марыянелі), жаночая роля (Рэйчэл Вайс), мантаж (Нача Руіс Капільяс), гук (Пітэр Глосап, Глен Фрымантл)
Дадатковыя факты
- Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»
Зноскі
- Agora . Box Office Mojo. Праверана 2 лютага 2011.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads