Алехандра Аменабар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алехандра Аменабар
Remove ads

Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972, Сант’яга, Чылі) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр , кампазітар .

Хуткія факты Алехандра Аменабар, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям’і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Alejandro Amenábar // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Alejandro Amenabar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads