Агнястрэльная рана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Агнястрэльная рана
Remove ads

Агнястрэльная рана (лац.: vulnus sclopetarium) — рана, якая ўзнікае ў выніку ўздзеяння агнястрэльнай зброі (асколак, куля, шрот). Яна значна адрозніваецца ад усіх відаў ран па структуры, характары мясцовых і агульных змен, працяканні працэсаў зажыўлення. Асабліва небяспечныя раны ад разрыўных куль  (руск.) і куль са змешчаным цэнтрам цяжару. Пры навылётным агнястрэльным раненні ўтвараюцца ўваходная і выхадная адтуліны, прычым уваходная адтуліна заўсёды меншая за выхадную.

Хуткія факты Агнястрэльная рана, МКХ-10 ...

Пры прамым уздзеянні асколка або кулі ўзнікае ранавы канал, у які (асабліва пры асколачных раненнях) трапляюць абрыўкі адзення, зямля, разбураныя тканкі, якія забруджваюць рану і пры значным размажджэранні, скопішчы крыві, пашкоджанні ўнутраных органаў спрыяюць развіццю цяжкіх форм гнойных і іншых ускладненняў.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads