Адамаўцы (Валожынскі раён)

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Адамаўцы (Валожынскі раён)map
Remove ads

Ада́маўцы[1] (трансліт.: Adamaŭcy, руск.: Адамовцы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 22 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Маладзечна—Мінск, 48 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе і поўдні цячэ р. Яршоўка (правы прыток р. Іслач). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Вільнюс.

Планіровачна складаецца з трох прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і аб’яднаных завулкамі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. У 1797 г. в. Адамавін, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Мінскім павеце Мінскай губерні Расіскай імперыі, уласнасць памешчыка Карніцкага. У 1897 г. у Германішскай вол. Вілейскага павета.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 8 вяскоўцаў. 16.11.1949 г. арганізаваны калгас імя М. А. Булганіна, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 1958 г. ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобл. 12.11.1966 г. да вёскі далучана в. Разгінішкі.

Размяшчаліся філіял ААТ «Белтрубаправодбуд», бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 71 жыхар, 13 двароў.
  • 1897 год — 201 жыхар, 20 двароў.
  • 1921 год — 172 жыхары, 28 двароў[5].
  • 1931 год — 160 жыхароў, 31 двор[6].
  • 1959 год — 178 жыхароў.
  • 1994 год — 73 жыхары, 36 двароў.
  • 2008 год — 39 жыхароў, 21 гаспадарка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Адамо́ўцы
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads