Адамаўцы (Валожынскі раён)
вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ада́маўцы[1] (трансліт.: Adamaŭcy, руск.: Адамовцы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 22 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Маладзечна—Мінск, 48 км ад Мінска.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе і поўдні цячэ р. Яршоўка (правы прыток р. Іслач). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Вільнюс.
Планіровачна складаецца з трох прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і аб’яднаных завулкамі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. У 1797 г. в. Адамавін, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Мінскім павеце Мінскай губерні Расіскай імперыі, уласнасць памешчыка Карніцкага. У 1897 г. у Германішскай вол. Вілейскага павета.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2][3].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 8 вяскоўцаў. 16.11.1949 г. арганізаваны калгас імя М. А. Булганіна, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 1958 г. ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобл. 12.11.1966 г. да вёскі далучана в. Разгінішкі.
Размяшчаліся філіял ААТ «Белтрубаправодбуд», бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Адамо́ўцы
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads