Адам Ваньковіч (пам. 1636)

(пам. 1636) войскі менскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адам Ваньковіч (? — 1636) — ураднік.

Хуткія факты Адам Ваньковіч, 6-ы войскі менскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Стэфана Ваньковіча, менскага войскага, і Алены са Скумін-Тышкевічаў.

Войскі менскі. Разам з братамі Аляксандрам і Рыгорам меў у застаўным валоданні маёнткі Косава і с. Жамойцкае Слонімскага павета (1582), валодаў маёнткам Пярэжыр Менскага павета, маёнткам Востраў Аршанскага павета і «дварком» у горадзе Менску (1635), адзін з фундатараў Мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра (1612).

Памёр у 1636 годзе.

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Евай з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

  • Стэфан, суддзя Вількамірскага гродскага суда (1659), вількамірскі судовы падстараста (1660).
  • Пётр (пам. да 1670), войскі менскі. Жонка дачка харужага ваўкавыскага Ганна Дунін-Глушынская.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads