Пётр Ваньковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Ваньковіч (? — да 1670) — ураднік і землеўласнік.

Хуткія факты Пётр Ваньковіч, войскі менскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Адама, войскага менскага, і Евы з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

Войскі менскі. Валодаў маёнткам Волма і фальваркам Скарабагатава Менскага павета (1654).

Памёр да 1670 года.

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Дунін-Глушынскіх, дачкой харужага ваўкавыскага. Дзеці[2]:

  • Ян-Жыгімонт (пам. пасля 1707), падчашы вількамірскі (1678), падстолі вендэнскі (1702), паручнік панцырнай харугвы, валодаў маёнткам Волма (Лужышча) (1693), жонка дачка віцебскага кашталяна Соф’я Храпавіцкая.
  • Уладзіслаў, чашнік вількамірскі (1677), войскі менскі (1688), суддзя Менскага земскага суда, паручнік гусарскай харугвы, дэпутат ГТ ВКЛ (1684, 1688), жонка дачка суддзі Браслаўскага земскага суда Ганна Кімбар.
  • Тэадор-Антоні, падчашы пінскі (1671—1676), падстараста судовы мінскі, стараста падусвяцкі, стольнік менскі (1687—1716), кашталян менскі (1709—1713). 1-я жонка дачка пісара Лідскага земскага суда Ганна Войшнар, 2-я жонка Феліцыяна Эйдан (Быкава).
  • Станіслаў, падчашы смаленскі. 1-я жонка дачка мінскага стражніка Крысціна Цадроўская, 2-я жонка дачка полацкага харужага Ганна Корсак.
  • Элеанора, муж чашнік вількамірскі (1672) Міхал Тавянскі (пам. да 1688).
  • Ружа (Разалія), муж абозны менскі Міхал Валіцкі (1650).
  • Юдыта (пам. да 1645), муж Станіслаў Заліўскі.
  • Еўфрасіння, муж вількамірскі харужы Якуб-Канстанцін Памарнацкі
Remove ads

Зноскі

  1. Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2009. — вып. 7. — С. 232. — ISSN 2225-4412
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123900622'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4315007'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131448222'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q89521785'></a>
  2. Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads