Адмысловыя гарады Японіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адмысловыя гарады Японіі
Remove ads

Адмысловыя гарады (яп.: 特例市 Токурэй-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае больш за 200 000 чалавек. Яны вызначаюцца ўрадавай камісіяй на падставе параграфа 1, раздзела 23, артыкула 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні» і сумеснага рашэння горада-кандыдата і савета прэфектуры.

ThumbАкітаЯмагатаМітоОтаСайтамаКавагутыТыбаКавасакіЯматаНіігатаДзёэцуТаямаФукуіКофуМацумотаГіфуСідзуокаФудзіТаётаСакаіІбаракіНараВакаямаТаторыАкаямаКурэФукуямаКотыОітаМіядзакіКагосіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.
Хуткія факты

Адмысловым гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у вобласці аховы здароўя, навакольныя асяроддзя, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць цэнтральныя гарады Японіі.

Remove ads

Спіс адмысловых гарадоў

Паводле даных на 1 красавіка 2010 года ў Японіі налічваецца 41 горад, які мае статус «адмысловага»[1].

Больш інфармацыі Рэгіён, Прэфектура ...
Remove ads

Былыя адмысловыя гарады

Восем адмысловых гарадоў дасягнулі статусу цэнтральных ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада:

  • Хакадатэ (Хакайда) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 кастрычніка 2005;
  • Сімідзу (Сідзуока) — атрымаў статус адмысловага горада 1 красавіка 2001 года, 1 красавіка 2003 года зліўся са старым горадам Сідзуока, пасля чаго той дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказам урада, 1 кастрычніка 2005;
  • Сіманасекі (Ямагуты) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2002 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада ў 2005 годзе пасля зліцця з пасёлкамі Кікугава, Таёта, Таёура і Хахоку;
  • Марыёка (Іватэ) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
  • Курумэ (Фукуока) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
  • Маэбасі (Гуму) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
  • Оцу (Сіга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
  • Амагасакі (Хіёга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года.
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads