Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (яп.: 政令指定都市 Сэйрэй сітэй тосі) — японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.

У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны (яп.: 区 ку), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).
Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).
Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.
Remove ads
Спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада
Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзілася 19 гарадоў, вызначаных указамі ўрада[1]:
Remove ads
Зноскі
- 指定都市市長会 (яп.) . 指定都市市長会. — Асацыяцыя мэраў гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads