Адна зямля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адна зямля — рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Адна зямля, Дата(ы) ...
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік «Рэгіянальная газета». Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў — «Адна зямля» — слоган «Рэгіянальнай газеты» [1]. Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне[2]. Старшыня журы — дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока.

Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў[3].

Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама[4].

У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна[5].

У 2013 годзе фестываль прайшоў 9 чэрвеня ў Маладзечне на сцэне амфітэатра, пабудаванага да "Дажынак-2011[6][7]

Remove ads

Лагатып фестывалю

Лагатып фестывалю ўяўляе сабой стылізаваны скрыпічны ключ.

Хуткія факты Вонкавыя выявы, Выява з сайта «Рэгіянальнай газеты» ...







Месцы правядзення фестывалю

Гімн фестывалю

Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці[2]:

Зямля бацькоў – цудоўная зямля!

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца

Адна зямля ў нас з табой, адна,

Дае нам сілы чыстая крыніца -

Куды б мяне дарога ні вяла

Табе хачу я нізка пакланіцца.

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,

Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.

Тут сустракаюць дарагіх сяброў

І песняй звонкаю, і хлебам – соллю![20].

Remove ads

Уладальнік Гран-пры

  • 1999Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён
  • 2000Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён
  • 2001Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён
  • 2002Казімір Таўстыка, Вілейскі раён
  • 2003Алеся Супрановіч, Вілейскі раён
  • 2004Наталля Салава, Вілейскі раён
  • 2005Алеся Кульша, Маладзечанскі раён
  • 2006Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён
  • 2007Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён
  • 2008Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён
  • 2009Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён
  • 2010Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён
  • 2011Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён
  • 2012Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён
  • 2013Дар'я Атрошанка[7], Маладзечанскі раён
  • 2014Вадзім Лукашэвіч[18], Ашмянскі раён
  • 2015Максім Пашук[19], Смаргонскі раён
Remove ads

Прыз глядацкіх сімпатый

Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны «Рэгіянальнай газетай». Яго ўладальнікамі станавіліся

  • 1999Юлія Іванчык, Маладзечанскі раён
  • 2000Алеся Дзяржавец, Вілейскі раён
  • 2001Іван Валадзько, Ашмянскі раён
  • 2002Сяргей Сяўко, Астравецкі раён
  • 2003Святлана Пушкарова, Валожынскі раён
  • 2004Кацярына Цыгельнікава, Мядзельскі раён
  • 2005Валеры Вязевіч, Мядзельскі раён
  • 2006Мікалай Разановіч, Смаргонскі раён
  • 2007Васіль Каспяровіч, Ашмянскі раён раён
  • 2008Генадзь Чарняўскі, Валожынскі раён
  • 2009Таццяна Анушэўская, Валожынскі раён
  • 2010Аляксандр Жукоўскі, Ашмянскі раён
  • 2011Вольга Касцюкевіч, Смаргонскі раён
  • 2012Алеся Сяргейчык, Валожынскі раён
  • 2013Аляксандра Корсак[7], Вілейскі раён
  • 2014Пётр Кулеш[18], [21], Вілейскі раён
  • 2015Яўген Мажута[19], Астравецкі раён
Remove ads

Зноскі

  1. «Адна зямля» //«Рэгіянальная газета», 2 ліпеня 1999 г., № 27 (219)
  2. «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  3. «Адна зямля» — заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
  4. Дзякуй, Рымдзюны! Прывітанне, Смаргонь!//«Рэгіянальная газета», 19 ліпеня 2002 г., № 29 (378)
  5. «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  6. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  7. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  8. «Адна зямля» ў Мядзеле//«Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531)
  9. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  10. «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)
  11. І навальніца нават не спыніла//«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687)
  12. “Круціся, лёсу калаўрот…”//Сайт "Міхал Клеафас Агінскі"
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads