Адольф Віндаус
нямецкі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус (ням.: Adolf Otto Reinhold Windaus; 25 снежня 1876, Берлін — 9 чэрвеня 1959, Гётынген) — нямецкі біяхімік і хімік-арганік.
Remove ads
Біяграфія
Вывучаў медыцыну і хімію ва ўніверсітэтах Берліна і Фрайбурга. Працаваў ва ўніверсітэтах:
- 1901—1913 Універсітэт Фрайбурга,
- 1913—1915 Інсбрукскі ўніверсітэт імя Леапольда і Франца, прафесар,
- 1915—1944 Гётынгенскі ўніверсітэт, прафесар і дырэктар.
Асноўныя працы
З 1901 года Віндаус займаўся даследаваннем стэрынаў. Адкрыў іх будову і ўтварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад дзеяннем ультрафіялетавага апрамянення. Віндаус атрымаў шляхам сінтэзу гістамін, выявіў у складзе вітаміну B1 серу, вывучаў супрацьрахітычныя, а таксама хімічную будову калхіцыну, сардэчных гліказідаў, імідазолу і іншых прыродных біялагічна актыўных рэчываў.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1928) за вывучэнне ўласцівасцей і будовы вітаміну D.
Зноскі
- Adolf Otto Reinhold Windaus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads