Адольф фон Менцэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адольф фон Менцэль
Remove ads

Адольф фон Менцэль (ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel; 8 снежня 1815, Брэслау — 9 лютага 1905, Берлін) — нямецкі мастак і ілюстратар, адзін з лідараў рамантычнага гістарызму.

Хуткія факты Адольф фон Менцэль, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Брэслау ў сям’і прускага двараніна Карла Эрдмана фон Менцэля, які валодаў у горадзе ўласнай літаграфічнай майстэрняй. У 1830 годзе Адольф фон Менцэль пераехаў з сям’ёй у Берлін.

Першай мастацкай школай стала для Адольфа літаграфічная майстэрня бацькі. Стаўшы ў 1833 годзе карміцелем сям’і пасля смерці бацькі, ён браўся за любую працу: рабіў абедзенныя меню, запрашальныя квіткі і г. д. Адольф нядоўга (усяго 6 месяцаў) наведваў класы акадэміі майстэрстваў у Берліне і быў амаль самавукам. Упершыню зрабіўся вядомы ў 1833 годзе сшыткам малюнкаў, выкананых пяром і якія адлюстроўвалі «Жыццё мастака».

За гэтай юнацкай працай Менцеля ішлі шэраг ім самім літаграфаваных «Выдатнасцяў Брандэнбургскай гісторыі» (1834—1839, 12 аркушаў) і некалькі першых яго спроб у жывапісе алейнымі фарбамі, напрыклад, «Гульня ў шахматы» (1836), «Юрыдычная кансультацыя» (1837), «Судовае паседжанне» (1837) і іншыя працы. Але неўзабаве яму прыйшлося адкласці ў бок палітру і пэндзлі, каб заняцца стварэннем ілюстрацый да «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Франца Куглера (1839—1842) і пасля ілюстраваннем раскошнага выдання твораў Куглера (1843—49).

Remove ads

Зноскі

1. Adolf Menzel

2. Adolf Friedrich Erdmann von Menzel // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118580914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Менцель Адольф фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. Thieme U., Becker F., Vollmer H. Künstlerlexikon / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads