Адрыян Галаўня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адрыян Галаўня (1750—1831) — беларускі ўніяцкі дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп.
Уступіў у Ордэн базыльянаў. 22 верасня 1809 прызначаны дапаможным біскупам віленскім, тытулярным біскупам аршанскім, а 10 студзеня 1811 быў пасвечаны на тытулярнага біскупа аршанскага. Хіратанію здзейсніў грэка-каталіцкі архібіскуп Рыгор Кахановіч у прысутнасці рымска-каталіцкіх біскупаў Якуба Дадэркі і Цыпрыяна Адынца. У 1818 прызначаны дапаможным біскупам мінскім. У 1828 выйшаў на пенсію.
Маці Францішка Багушэвіча — Канстанцыя, — родная пляменніца біскупа Адрыяна Галаўні. Патрыярх сучаснай беларускай літаратуры пісаў у вершы «Свая зямля»: «Былі уніяты калісьці дзяды».
Remove ads
Зноскі
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads