Аер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ае́р[1][2] (Acorus) — род шматгадовых травяністых раслін.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Расліны аеру звычайнага вышынёю 30—120 см, маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўжынёй да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных каташках даўжынёю 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.
Арэал
Адрозніваюцца 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Аер звычайны (Acorus calamus) (народныя назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір) расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма — Усходняя Азія. У ХІІІ ст. як лекавая расліна завезена ў Польшчу, у XVI ст. яго пачалі разводзіць у Заходняй Еўропе.
Аер злакавы, або акурус (Acorus gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, вядомы як акварыумная расліна.
Remove ads
Прымяненне
Лекавыя, араматычныя, дубільныя расліны. Настой з аеру ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізіруючы сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытворчасці, парфумерыі.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads