Аяз Муталібаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аяз Муталібаў
Remove ads

Аяз Ніязаў аглы Муталібаў (азерб.: Ayaz Niyazi oğlu Mütəllibov; 12 мая 1938, Баку, Азербайджанская ССР — 27 сакавіка 2022, Баку, Азербайджан) — савецкі і азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Азербайджанскай ССР (1989—1990), Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджанскай ССР (1990), першы прэзідэнт Азербайджана (1991—1992).

Хуткія факты Аяз Муталібаў, 1-ы прэзідэнт Азербайджанскай рэспублікі ...
Remove ads

Біяграфія

Аяз Муталібаў нарадзіўся 12 мая 1938 года ў Баку ў сям’і выхадца з Шэмахі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, хірурга па прафесіі Ніяза Муталібава і гінеколага Кубры Муталібавай. У 1956 годзе ён скончыў бакінскую сярэднюю школу № 189, а ў 1962 годзе — Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1958 годзе Муталібаў пачаў працаваць старэйшым тэхнікам-канструктарам Азербайджанскага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі, затым працаваў інжынерам канструктарскага бюро, майстрам цэха, начальнікам спецыяльнага канструктарскага бюро і галоўным інжынерам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын. У 1963 годзе ён уступіў у КПСС, праз тры гады ў 1966 годзе Аяз Муталібаў зрабіўся дырэктарам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын, а ў 1974 — генеральны дырэктар Бакінскага вытворчага аб’яднання па выпуску халадзільнікаў і бытавых машын.

Remove ads

Зноскі

  1. Ayas ogly Mutalibow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads