Азяранскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азяра́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Азяраны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 1 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дварэцкага (3 населеныя пункты: Азяраны, Бярнатаўшчына і Кажухоўцы) і Раготнаўскага (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Дудзічы, Івязь, Жыхі, Крамяніца, Харашкі і Чорны Луг) сельсаветаў[1].
На момант скасвання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads