Раготнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раго́тнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Раготна. Плошча — 60,0 км²[1].

Хуткія факты Раготнаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Дудзічы, Івязь, Жыхі, Крамяніца, Харашкі і Чорны Луг)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 26 сакавіка 1966 года ў склад сельсавета з Мяляхавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горка, Даўгялавічы, Зарэчча і Студзераўшчына)[3]. 21 снежня 2009 года ў склад Войневіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Вялікія Шастакі, Горка, Даўгялавічы, Зарэчча, Лядзіны, Спасюкі і Студзераўшчына[4]. 28 жніўня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 1256 чалавек[5], з іх 79,3 % — беларусы, 16,1 % — палякі, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads