Азярод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Азярод
Remove ads

Азярод, пераплот, астроўкі — гаспадарчае збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры скошанай травы, снапоў і г.д., якія з розных прычын не было магчымасці дасушваць на полі ці лузе. Дасушванне збожжа праводзілі і ў ёўнях. Найбольш пашыраны ў цэнтральных раёнах Беларусі, значна радзей сустракаўся ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, дзе збажыну сушылі на полі, а таксама на Магілёўшчыне і поўначы Гомельскай вобласці, дзе збажыну сушылі ў асецях і ёўнях. У фальварках азяроды размяшчаліся непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе паўсюдна.

Thumb
Remove ads

Літаратура

  • Герасіменя В. Азярод // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads