Азярэцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Азярэцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)
Remove ads

Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй горада Глыбокае.

Хуткія факты Азярэцкі сельсавет, Краіна ...

Плошча Азярэцкага сельсавета — 10 586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты[2].

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мамайскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мамаі, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці[4]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Удзелаўскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мамайскага сельсавета 35 населеных пунктаў[6]. Рашэннем райвыканкама ад 22 снежня 1981 года Мамайскі сельскі савет быў перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у вёсцы Азярцы.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2168 чалавек[7], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1770 чалавек[9].

Склад

Гаспадарка

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзяцца:

  • Камунальнае завадовае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярцы»
  • ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Кухты
  • Глыбокае — Азярцы
  • Глыбокае — Віцебск

Культура, спорт

  • бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы[10]
  • футбольны клуб «Азярцы»

Славутасці

Remove ads

Зноскі

  1. Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. 10 000 экз.
  6. Азярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі аграгарадка «Азярцы» ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
  7. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Азярэцкага сельсавета ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads