Аксана Вячаславаўна Гайдук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 6 лютага 1974, в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 6 лютага 1974 года ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіла навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.
Remove ads
Узнагароды
- ганаровая грамата Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы адміністрацый Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска,
- нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За заслугi».
Асабістае жыццё
Замужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads