Аксана Сяргееўна Маркарава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксана Сяргееўна Маркарава
Remove ads

Аксана Сяргееўна Маркарава (укр.: Оксана Сергіївна Маркарова; нар. 28 кастрычніка 1976, Роўна, УССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч і фінансіст. Міністр фінансаў Украіны з 22 лістапада 2018 года па 4 сакавіка 2020 года ў кабінетах Уладзіміра Гройсмана і Аляксея Ганчарука. Член СНБА (з 31 мая 2019 па 4 сакавіка 2020)[1]. З 25 лютага 2021 года пасол Украіны ў ЗША.

Хуткія факты Аксана Сяргееўна Маркарава, міністр фінансаў Украіны[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў армяна-украінскай сям’і. Сваю першую адукацыю атрымала ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе стала магістрам экалагічных навук. Затым вучылася ў Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, ЗША, там жа атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных публічных фінансаў і гандлю.

З 1998 па 1999 і з 2001 па 2003 годы займала пасады саветніка па эканамічнай палітыцы і менеджара па знешніх і карпаратыўных сувязях у амерыканскім фондзе прамых інвестыцый Western NIS Enterprise Fund (цяпер ва ўпраўленні Horizon Capital), а ў 2000 годзе праходзіла практыку ў Сусветным банку.

З сакавіка 2015 па красавік 2016 года займала пасаду намесніка міністра — кіраўніка апарата Міністэрства фінансаў Украіны.

29 красавіка 2016 года ў новым урадзе была прызначана на пасаду першага намесніка міністра фінансаў Украіны[2].

8 чэрвеня 2018 года, у сувязі са звальненнем Аляксандра Данілюка[3], была прызначана выконваючай абавязкі міністра фінансаў Украіны[4][5].

22 лістапада 2018 года была зацверджана на пасадзе міністра фінансаў Украіны[6]. Захавала сваю пасаду ва ўрадзе Аляксея Ганчарука.

4 сакавіка 2020 года Пастановай Вярхоўнай рады была адпраўлена ў адстаўку разам з большай часткай урада[7].

25 лютага 2021 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў Аксану Маркараву надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў ЗША[8].

У 2021 годзе Аксана Маркарава ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса «Новое Время»[9].

Remove ads

Асабістае жыццё

Замужам. Муж — банкір і бізнесмен Данііл Валынец. У сям’і чацвёра дзяцей.

Зноскі

  1. Указ президента України від 31 травня 2019 года № 340/2019 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»
  2. "Від екології до фінансів: хто така в. о. голови мінфіну Маркарова". BBC News Україна(англ.). 2018-06-07. Праверана 2018-06-08.
  3. Парламент звільнив Данилюка з посади міністра фінансів України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2018. Праверана 8 чэрвеня 2018.
  4. Виконання обов’язків глави Мінфіну покладено на Першого заступника Міністра фінансів Оксану Маркарову (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 8 чэрвеня 2018.
  5. Оскана Маркарова стала министром финансов(недаступная спасылка) (22 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  6. Журнал НВ называет 100 самых успешных женщин Украины (руск.). Новое время. Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads