Молатагаловыя акулы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Молатагаловыя акулы
Remove ads

Молатагаловыя акулы, акулы-молаты, рыбы-молаты (Sphyrnidae) — сямейства рыб.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 4 м, гіганцкая акула-молат дасягае 6 м. Маса да 450 кг. Галава сплюшчаная, з двума вялікімі бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў знаходзяцца вочы і вялікія ноздры. Форма вырастаў вар’іруе: ад вузкіх крылападобных у інда-ціхаакіянскага віда Eusphyra blochii да роўназакругленых лапатападобных у амерыканскай акулы Sphyrna tiburo.

Пашырэнне

Выдзяляюцца 2 роды, 7-8 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах, звычайная акула-молат часам заходзіць ва ўмераныя воды. Жывуць у Індыйскім, Ціхім, Атлантычным акіянах, насяляюць галоўным чынам кантынентальны шэльф.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі.

Жывародныя альбо яйцажывародныя. Нараджаюць да 40 дзіцянят.

Значэнне для чалавека

Аб'ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads