Алазея

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алазея
Remove ads

Алазе́я[1] (якуцк.: Алаһыай) — рака ў Расіі, на паўночным усходзе Рэспублікі Саха (Якуція).

Хуткія факты Алазея, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1590 (1520[2]) км. Плошча вадазбору 64 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 320 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,1[3] км³/год. Рака ўтвараецца ад зліцця рэк Кадылчан і Нелькан на Алазейскім пласкагор’і. Працякае па Калымскай нізіне, упадае ва Усходне-Сібірскае мора двума пратокамі ў напрамку на ўсход ад вусця ракі Індыгірка. На працягу 100 км ад вытоку Алазея з’яўляецца горнай ракой з парогамі і вадаспадамі. На выхадзе з пласкагор’я ў нізіну даліна ракі становіцца больш шырокай, рэчышча меандруе. Вада ракі мае невялікую мінералізацыю (25—40 мг/л)[3]. У басейне Алазеі больш за 24 000[3] азёр.

Thumb
Басейн Алазеі

Найбольш буйны прыток — рака Расоха (злева). Сярод прытокаў — Слабада, Буор-Ярах і інш. У рацэ водзяцца омуль, чыр, нельма і іншыя віды рыб.

Каля ракі пасёлкі Сватай, Аргахтах і Андрушкіна[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. Река Алазея. Государственный водный реестр РФ. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads