Алазейскае пласкагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алазе́йскае пласкагор’е[1] (руск.: Алазейское плоскогорье) — пласкагор’е ў Расіі, у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція).
Пласкагор’е знаходзіцца ў міжрэччы рэк Калыма, Індыгірка, Алазея і Ажогіна. Даўжыня каля 300 км. Вышыні да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, вулканагенна-асадкавых і туфагенных адкладаў, перарваных гранітамі. Рэльефу характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да вышыні 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да вышыні 600 м зараснікі кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads