Алаіс Гітлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алаіс Гітлер
Remove ads

Алаіс Гітлер (ням.: Alois Hitler; 7 чэрвеня 1837, Штронес — 3 студзеня 1903, Лінц) — аўстрыйскі мытны чыноўнік, бацька і стрыечны дзед (па лініі маці) Адольфа Гітлера.

Хуткія факты Алаіс Гітлер, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Паходжанне

Алаіс Шыкльгрубер нарадзіўся 7 чэрвеня 1837 года ў вёсачцы Штронес[ru] пад Дэлерсхаймам у 42-гадовай незамужняй сялянкі Марыі Ганны Шыкльгрубер. Дзіця атрымала прозвішча сваёй маці, бо ў дакуменце аб хрышчэнні дзіцяці поле з імем бацькі не было запоўнена і стаяла пазнака «незаконнанароджанае».

Алаіс, будучы банкартам, да 1876 года насіў прозвішча сваёй маці Марыі Ганны Шыкльгрубер (ням.: Schicklgruber). Праз пяць гадоў пасля нараджэння Алаіса Марыя Шыкльгрубер выйшла замуж за млынара Ёгана Георга Гідлера (Hiedler), які правёў усё жыццё ў беднаце і не меў уласнага дому. У 1876 годзе тры чалавекі пасведчылі, што памерлы ў 1857 годзе Гідлер быў бацькам Алаіса, што дазволіла апошняму змяніць прозвішча[6]. Змена напісання прозвішча на «Гітлер» меркавана была выклікана апіскай святара пры запісе ў «Кнігу рэгістрацыі нараджэнняў». Сучасныя даследчыкі лічаць імаверным бацькам Алаіса не Гідлера, а яго брата Ёгана Непамука Гютлера, які ўзяў Алаіса да сябе ў дом і гадаваў яго[6][7][8].

Remove ads

Даследаванне асобы

На думку вядомага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, выкладзенай у яго знакамітай манаграфіі «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці[ru]», Алаіс Гітлер быў фігурай значна менш сімпатычнай, чым яго жонка Клара. У той жа час Фром называе яго «жыццялюбам», адзначаючы яго працавітасць, цярпімасць і лібералізм, а яго прыхільнасці да алкаголю і жанчын лічыць умеранымі. Нягледзячы на яго шматлікія недахопы, спробы адлюстраваць Алаіса жорсткім тыранам і растлумачыць характар Адольфа Гітлера цяжкім дзяцінствам і жорсткасцю бацькі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Remove ads

Адлюстраванне ў мастацтве

  • У фільме Крысціяна Дзюгея[ru] пра прыход Адольфа Гітлера да ўлады «Гітлер: Узыходжанне д’ябла[ru]» (англ.: Hitler: The Rise of Evil) ролю Алаіса Гітлера выканаў брытанскі акцёр Ен Хог.
  • У рамане Нормана Мейлера «Лясны замак[en]» пра юнацтва Адольфа Гітлера аўтар гіпербалізуе заганы ўсіх членаў сям’і Гітлер, у прыватнасці, выводзіць Алаіса як паталагічнага бабніка, якому яго ўласная дачка нарадзіла сына Адольфа.
  • Фільм Кірыла Сафонава «Чацвёрты».
  • Серыял «Змрочная зона[ru]», 5-я серыя: «Калыска цемры» (2002)

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1187532568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Geni.com — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2621214'></a>
  4. Davidson, Eugene. The making of Adolf Hitler: the birth and rise of Nazism. University of Missouri Press  (англ.), 1997. — P. 4-6. — 419 p. ISBN 978-0-8262-1117-0. (англ.)
  5. Вернер Мазер. Адольф Гитлер. Ростов н/Д: Феникс, 1998. — 608 с. — (След в истории). — 5-222-004595-X
  6. Alan Bullock (1991). Hitler: a Study in Tyranny(англ.). New York: Harper & Raw. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads